20:00 Двое юных жыхароў Слуцка арыштаваныя па абвінавачванні ў забойстве
Двое юных жыхароў Слуцка арыштаваныя па абвінавачванні ў забойстве, здзейсненым ў 1994 годзе ў Польшчы. Тады яны адправіліся ў суседнюю краіну на заробкі. У Бельску Падляскім
юнакі пазнаёміліся з пажылой беларускай, у якой вырашылі зняць пакой.
Увечары, прыйшоўшы да бабулі, яны смяротна ўдарылі яе па галаве, пасля чаго абрабавалі хату і вярнуліся ў Беларусь. Па факце забойства польскі бок распачаў крымінальную справу.
Расследаванне прывяло палякаў да беларускай мяжы. Польскія следчыя запыталі інфармацыю на юных беларусаў і падалі іх у вышук на сваёй тэрыторыі. Больш за дзесяць гадоў палякі чакалі, што злачынцы вернуцца на заробкі.
У нашага боку прасілі толькі адбіткі пальцаў і фотаздымкі. Пасля таго як у 2006 годзе польскі бок, нарэшце, перадаў у Беларусь усе матэрыялы справы, падазроныя былі затрыманыя. Цяпер іх чакае суд.
Паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси"