20:03 У Маладэчне дырэктарка бібліятэкі сарвала камп’ютарныя курсы

29 сакавіка ў Маладэчне былі сарваныя камп’ютарныя курсы для прадстаўнікоў незарэгістраваных выданняў. Яны праходзілі ў інтэрнэт-цэнтры ITP, які знаходзіцца ў мясцовай Цэнтральнай бібліятэцы. У курсах бралі ўдзел прадстаўнікі Маладэчанскага, Вілейскага, Смаргонскага і Мядзельскага раёнаў.

На наступны дзень да іх павінны былі далучыцца новыя людзі. Пра тое, што адбылося далей, распавядае грамадскі актывіст з Маладэчна Алесь Капуцкі:

«Напрыканцы прыйшла дырэктарка, спыталася: «Хто вам дазволіў? Чаму не ўзгаднілі са мной?» Узяла спіс удзельнікаў, праграму трэнінгу. Ну і сказала, мягка кажучы, каб мы сыходзілі адтуль. У нас яшчэ планаваўся другі дзень, але ўжо дазволу не далі».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі