20:11 Гродзеншчына — самы "разводаўстойлівы" рэгіён

На Гродзеншчыне зарэгістравана менш за ўсё разводаў у Беларусі. А самыя сварлівыя сямейныя пары трапляюцца ў Гомельскай вобласці. Тут разводаў у паўтара раза больш. Згодна са статыстыкай, найчасцей беларускі выходзяць замуж у 22 з паловай гады, а беларусы жэняцца — у 24 з паловай гады.

Дарэчы, беларусы згаджаюцца аформіць свае адносіны значна часцей, чым еўрапейцы. У шлюб у нас уступаюць амаль удвая часцей. Праўда, на 10 беларускіх вяселляў прыпадаюць 4 разводы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі