20:14 ТБМ мяняе “Камуністычную” на “вуліцу Орды”
Кіраўніцтва
Таварыства беларускай мовы прапануе мінскім уладам назваць адну з сталічных
вуліц іменем Напалеона Орды, мастака, кампазітара і музыканта.
Якраз гэтымі
днямі святкуецца 200-годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка. Як
адзін з варыянтаў, ТБМ прапануе перайменаваць вуліцу Камуністычную, існаванне
якой лічыць «гістарычным нонсэнсам».