20:17 Цэнтр Мізеса ўдастоены вышэйшай узнагароды праграмы "Templeton Freedom Awards" 2007
Навукова-даследчы цэнтр Мізеса першым у гісторыі Беларусі ўдастоены вышэйшай узнагароды праграмы "Templeton Freedom Awards" за 2007 год.
Узнагарода, якая носіць імя вядомага інвестара і філантропа сэра Джона Тэмплтана, штогод прысуджаецца "мазгавым цэнтрам" і грамадскім арганізацыям, якія адстойваюць эканамічную свабоду і вяршэнства закону.
Пераможцы вызначаюцца пры садзеянні фонду эканамічных даследаванняў "Atlas Economic Research Foundation" у чатырох намінацыях: барацьба з беднасцю; сацыяльнае прадпрымальніцтва; этыка і каштоўнасці і свабода для студэнтаў і моладдзі, у якой цэнтр Мізеса і быў прызнаны найлепшым.
Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел больш за 200 намінантаў з 53 краін. Акрамя беларускага цэнтра ўзнагарод удастоены дзве арганізацыі ў ЗША і адна ў Аргенціне. Уручэнне ўзнагароды пройдзе 24-27 красавіка ў Філадэльфіі (ЗША).
Міжнароднае журы прызнала адукацыйныя праграмы НДЦ Мізеса "інавацыйнымі ў тым плане, што яны творча зроблены так, каб мінімізаваць рызыкі палітычных і адміністрацыйных пераследаў".
Паводле ацэнкі экспертаў, цэнтр змог аб'яднаць студэнтаў, маладых прадпрымальнікаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці для абмену ведамі і вопытам, і такая дзейнасць прывяла да пашырэння колькасці людзей і арганізацый, якія імкнуцца да свабоды ў Беларусі.
Як прызнаўся кіраўніц НДЦ Мізеса Яраслаў Раманчук, "прыемна, калі твою работу ацэньваюць найлепшыя эканамісты і эксперты свету, калі ты з'яўляешся часткай глабальнай сістэмы прасоўвання ідэй свабоды, тэорыі і практыкі эканамічных пераўтварэнняў".
"Гэтае дасягненне паказвае, што той інтэлектуальны прадукт і тыя ідэі, якія мы прасоўваем у Беларусі, знаходзяцца на самым высокім сусветным узроўні", - зазначыў Яраслаў Раманчук.