20:19 Дэпутаты супраць адмены кампенсацыі за чэкі "Маёмасць"

Камісія Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі не ўхваліла прапанаваныя ўрадам папраўкі закона аб імянных прыватызацыйных чэках. Прапановы тычыліся змены тэрмін звароту чэкаў "Маёмасць": урад хацеў абмежаваць гэты тэрмін 31-м снежня 2009 года, пасля чаго не скарыстаныя уладальнікамі чэкі павінны былі б анулявацца без выплаты кампенсацыі.

Згодна з паведамленнем “БелТА”, гэтае рашэнне дэпутаты прынялі нягледзячы на тое, што сёння намінальная вартасць аднаго чэка складае 4400 рублёў. Для таго, каб выплаціць кампенсацыю кожнаму ахвочаму, “запатрабуецца не менш 800 мільярдаў рублёў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі