20:20 Пад Мінскам затрымалі групу злодзеяў

У пасёлку Калодзішчы пад Мінскам затрымалі траіх жыхароў сталіцы, якія двойчы абрабавалі склад.

 Міліцыянты атрымалі інфармацыю, што злодзеі з’ехалі на аўтамабілі «Опель-Амега». Якраз такое аўто і было заўважанае на чыгуначным пераездзе. У багажніку праваахоўнікі знайшлі скрыні з медным кабелем.


Высветлілася, што беспрацоўныя мінчукі на дзень раней на тым жа аб’екце скралі буйную партыю кабеля. Агульныя страты ад іх «дзейнасці» склалі больш за 13,5 мільёнаў рублёў, паведамляе газета «Звязда».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі