20:21 Беларускія дарогі цікавяць кітайцаў
Кітайцы зоймуцца
беларускімі дарогамі. У нашай краіне знаходзяцца прадстаўнікі кампаніі
«Гаоюань» — Хэнаньскага цэнтра інжынерных даследаванняў.
Кітайскія спецыялісты
ўзгадняюць умовы супрацоўніцтва і знаёмяцца з аўтамагістралямі краіны. За
тыдзень яны наведалі шэраг важных аб’ектаў, якія яшчэ будуюцца альбо ўжо
ўведзеныя ў эксплуатацыю.
Дарэчы, ужо амаль год існуе Беларуска-кітайскі цэнтр
навуковых даследаванняў у галіне дарожнага будаўніцтва і эксплуатацыі дарог,
адзначае Інтэрнэт-выданне «Беларускі партызан».