20:21 Заўтра ў Мінску адкрыецца выстава беларускіх мастакоў “Разам”

Заўтра ў мінскім Палацы мастацтваў распачынаецца выстава вядомых беларускіх мастакоў “Разам”. Па словах аднаго з удзельнікаў выставы мастака і перформера Алеся Пушкіна, у экспазіцыі прадстаўленыя лепшыя працы за апошнія 5 гадоў.

“Усе мастакі нарэшце сабраліся, зрабілі выставу, на якой выстаўленыя лепшыя працы за апошнія 5 гадоў. Маіх будзе 6 твораў. Адзін з іх, які я толькі напісаў, закончыў літаральна ўчора, - партрэт Георгія Бортніка, беларускага праваслаўнага святара. Астатнія 5 прац - гэта метр на метр - рукі беларусаў у 2006-м годзе: рукі мастака, рукі цяжарнай, рукі беларускага фермера, рукі беларускага рок-музыкі, рукі немаўля. Вось гэтыя працы я выстаўляю адной такой серыяй”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі