20:23 Беларусь забароніць імпарт некаторых украінскіх тавараў

Міністэрства замежных спраў Беларусі пачало расследаванне, якое папярэднічае ўвядзенню мер у адказ у дачыненні да імпарту ўкраінскіх тавараў. Расследаванне распачата ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і на падставе аналізу дзеянняў Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны. Рашэнне гэтай камісіі ў дачыненні да ўвозу ва Украіну беларускага штучнага футра і ворсавага палатна з'яўляецца неправамерным і "беспадстаўна закрывае рэзідэнтам Беларусі доступ на рынак Украіны", паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

Аб'ектам расследавання з'яўляюцца ўкраінскія тавары, канчатковы пералік якіх будзе сфарміраваны на падставе прапаноў галіновых міністэрстваў і канцэрнаў Беларусі. Пры гэтым у якасці аб'екта расследавання будуць разглядацца тавары, сярэднегадавы аб'ём імпарту якіх не перавышае сярэднегадавы аб'ём экспартных паставак штучнага футра і ворсавага палатна з Беларусі ва Украіну, што быў да пачатку прымянення абмежавальных мер украінскім бокам.

Галіновыя міністэрствы і ведамствы да 23 красавіка гэтага года могуць падаць у МЗС заяву аб сваім намеры ўдзельнічаць у расследаванні і да 23 траўня прадставіць свае звесткі па ўкраінскіх таварах, якія, на іх думку, павінны стаць аб'ектам расследавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі