20:25 Жыхары Баранавічаў купілі шалёную карову
Мяса шалёнай
каровы набылі жыхары Баранавічаў у Пружанскім раёне. Падрабязнасці гэтай амаль
дэтэктыўнай гісторыі распавядае наш карэспандэнт Алесь Літоўчык: «Мяса шалёнай хатняй жывёлы ледзь не патрапіла на сталы жыхароў
Баранавічаў. Два жыхары гораду набылі яе на мяса. Ніякіх даведак пра стан
здароўя жывёлы у гаспадароў не бралі. Выратавацца ад бяды дапамог выпадак.
Нядаўна карова цялілася і пры гэтым прысутнічаў ветурач. Ён адправіў галаву каровы ў Брэст на экспертызу. Ужо праз некалькі гадзін з абласнога цэнтра прыйшло паведамленне, што яна хварэла на шаленства. У гаспадароў жывёлы выпадкова аказаліся каардынаты пакупнікоў.
Яны паведамілі пра здарэнне ў санэпідэмстанцыю Баранавічаў. Як расказвае урач-эпідэміёлаг Вольга Аніскевіч, калі яны прыехалі па адрасе, то мяса яшчэ захоўвалася ў мікрааўтобусе. Праўда, гаспадар паспеў ім накарміць свайго ката».