20:29 У сталіцы зноў падаражэлі кватэры
На 1680 долараў падаражэла за
тыдзень аднапакаёўка ў Мінску.
Паводле інфармацыі газеты «Недвижимость
Беларуси», кошт аднаго квадратнага метра
аднапакаёўкі ў сталіцы складае на сёння 1520 долараў. Рост у параўнанні з
мінулым тыднем склаў 55 долараў.
Улічваючы, што стандартная аднапакаёўка мае 30
квадратных метраў, атрымліваецца лічба ў 1680 долараў. Найтаннейшы квадратны
метр у чатырохпакаёвых кватэрах — 1151 долар, што на 25 долараў больш за мінулы
тыдзень, адзначае сайт nn.by.