20:43 Польскія парламентарыі — у падтрымку беларускай маніфестацыі
Парламенцкі клуб "Права і Справядлівасці", кіруючай польскай партыі,
выступіў з заявай, у якой рашуча пратэстуе супраць дзеянняў беларускіх
уладаў, якія ў нядзелю 25 сакавіка зрабілі немагчымай мірную хаду
маніфестацыі ў Менску. "Беларуская міліцыя, - гаворыцца ў заяве, - абсалютна неабгрунтавана выкарыстоўвала сілу супраць маніфестантаў. Мы пратэстуем супраць выразнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі".