20:55 У Мінску адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Каля 20 маладых людзей правялі ў цэнтры Мінску несанкцыянаваную акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

На працягу 15 хвілін яны стаялі з запаленымі свечкамі і партрэтамі палітвязня Змітра Дашкевіча каля ўніверсама «Сталічны» на плошчы Якуба Коласа.


Паводле словаў удзельнікаў акцыі, сваімі дзеяннямі яны выказалі салідарнасць з усімі беларускімі палітвязнямі. Ніхто затрыманы не быў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі