21 чэрвеня ў Пецярбургу цэпеліны вяртаюцца ў неба

21-28 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу (Расія) пройдзе чэмпіянат свету па палётах на цеплавых дырыжаблях. Цэпэліны з'явіліся ў сярэдзіне XIX ст., а напачатку XX саступілі месца самалётам і верталётам. Аднак раней гэта былі геліевыя і вадародныя цэпеліны, а сучасныя, запраўленыя гарачым паветрам, брытанец Дональд Кэмерон вынайшаў 35 год таму. Сучасныя дырыжаблі таннейшыя (200-300 тысяч еўра), прасцейшыя ў кіраванні, а іх хуткасць вырасла да 100-130 км/г. Дырыжаблямі прасцей кіраваць, чым вератлётамі, яны могуць знаходзіцца ў паветры некалькі сутак, прызямляцца на неабсталяваных пляцоўках. Чэмпіянаты свету па дэрыжаблеплаванні праводзяцца з 1988 г. У Пецярбург з'ехаліся 11 лепшых пілотаў у свеце. Пілоты будуць змагацца ў хуткасці, слаломных дысцыплінах і трапнасці (з зададзенай вышыні трэба выкідваць маркеры па мішэнях). Акрамя спаборніцтваў дырыжабляў у гэтыя дні ў Пецярбургу пройдзе і фіеста з удзелам 30-40 самых вядомых паветраных шароў планеты. Так што ў бліжэйшыя дні тым, хто там апынецца, можа ўбачыць лятучых «Галаву Ван Гога», «Дарта Вейдера» і «Шатландца з дудой».
Ведомости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі