21 верасня са станцыі метро “Барысаўскі тракт” адправіцца першы цягнік
У Мінску 21 верасня на новай станцыі першай лініі метро "Барысаўскі тракт" адбудзецца выпрабавальны пуск цягніка.
Пра гэта паведаміў начальнік "Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Васіль Жыбуль. Ужо наладжаныя і гатовыя да працы ўсе інжынерныя сістэмы, якія забяспечваюць рух цягнікоў.
Падчас выпрабавальнага пуску яны будуць пратэставаныя ў дзеянні. Ад станцыі "Барысаўскі тракт" да станцыі "Уручча" у новых вагонах праедуць усе ўдзельнікі гэтага маштабнага будаўніцтва — кіраўніцтва Мінгарвыканкама, праекціроўшчыкі, будаўнікі, заказчыкі.
Нагадаем, урачысты пуск станцый "Барысаўскі тракт" і "Уручча" запланаваны на 7 лістапада гэтага года.
БЕЛТА