21:28 У Мінску прайшлі акцыі салідарнасці з палітвязнямі

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі прайшлі ўвечары 16 сакавіка ў Мінску. На праспекце Незалежнасці блізу кавярні "Казачны замак" сабраліся прыкладна 50 маладых людзей, якія трымалі ў руках плакаты з выявамі палітвязняў.
Удзельнікі акцыі прастаялі прыблізна 10 хвілін, пасля чаго арганізавана прайшлі ад месца збору да плошчы Якуба Коласа, скандуючы лозунгі ў падтрымку зняволеных. Затым прысутныя разышліся. Затрыманняў не было.

Яшчэ адна група маладых людзей у раёне плошчы Перамогі расклейвала партрэты з выявамі палітвязняў і ўлёткі з інфармацыяй пра іх. Аб затрыманнях не паведамляецца.

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі і іх сем'ямі праводзяцца 16-га дня кожнага месяца з кастрычніка 2005 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі