21:43 Штраф за нявыдачу кнігі скаргаў

Чыноўніцу аштрафавалі за адмову выдаць кнігу скаргаў. У горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці супрацоўніца камунальных службаў заплаціла 124 тысячы рублёў.

Яна парушыла прэзідэнцкі дэкрэт. Жыхары аднаго з мікрараёнаў райцэнтра патрабавалі пераразліку «жыровак», але кіраўніцтва прадпрыемства «Жыткавіцкі камунальнік» на месцы не аказалася.


Інспектар аддзела кадраў не змагла адшукаць кнігу скаргаў. Пасля гэтага грамадзяне звярнуліся ў пракуратуру, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі