22:03 У Партугаліі дазволілі аборты

Прэзідэнт Партугаліі Анібал Кавако Сільва абвесціў у аўторак пра прыняццё закону, які легалізуе аборты да 10 тыдня цяжарнасці. Прэзідэнт звярнуўся да парламенту, які месяц таму падтрымаў заканадаўчы акт, каб было зроблена ўсё для выкарыстання аборту як скрайняй меры.

Закон набудзе моц, хутчэй за ўсё, у наступным месяцы.

Абавязковай умовай пры выкананні аборту з’яўляецца адвядзенне трохдзённага тэрміну на роздум для жанчыны.

Разам з тым прэзідэнт Партугаліі настойвае, каб цяжарных кабет папярэджвалі пра магчымыя негатыўныя наступствы аперацыі, а таксама пра магчымасць перадачы непажаданага дзіця ў дзіцячыя дамы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі