23 траўня дэпутаты скасуюць ільготы

23 траўня Палата прадстаўнікоў прыме ў двух чытаннях праект закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". Пра гэта паведаміў старшыня пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Сяргей Камянецкі. Па словах дэпутата, частка льгот застаецца, а астатняя частка пераразмяркоўваецца. Дзярждапамога будзе раздавацца не ўсім, а толькі тым, хто мае патрэбу.

Камянецкі зазначыў, што льготы ўсім інвалідам, удзельнікам вайны, героям Савецскага Саюза застаюцца ў поўным аб'ёме. Гаворачы аб ліквідатарах наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Камянецкі зазначыў: "Ліквідатары, якія сталі інвалідамі, ніякіх ільгот не пазбаўляюцца. А ўсе астатнія - гэта не ліквідатары, гэта так. На два дні з'ездзіў у камандзіроўку і тое яшчэ пад пытаннем, ці з'ездзіў".

Паводле слоў дэпутата, законапраект набудзе моц праз паўгода пасля апублікавання, гэта значыць да Новага года ўсе льготы будуць дзейнічаць. У той жа час, як зазначыў Камянецкі, за тры месяцы павінен быць распрацаваны праект указу прэзідэнта аб аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі