24 лістапада будзе абвешчана, ці дасць МВФ крэдыт Беларусі

Місія Міжнароднага валютнага фонду завяршыла кансультацыі з уладамі Беларусі па пытанні вылучэння краіне крэдыту ў памеры 2 млрд. даляраў. Чакаецца, што аб выніках будзе афіцыйна абвешчана ў панядзелак, 24 лістапада. З просьбай падаць рэзервовы крэдыт у памеры 2 млрд. даляраў Беларусь звярнулася да МВФ у сярэдзіне кастрычніка. Місія МФВ працавала ў Менску з 27 кастрычніка.

Па неафіцыйнай інфармацыі, у якасці адной з умоў крэдыту МВФ запатрабаваў ад беларускага кіраўніцтва знізіць курс нацыянальнай валюты на 20%. МВФ таксама лічыць немэтазгодным падвышэнне заробкаў ва ўмовах фінансавага крызісу і настойвае на павелічэнні ўзроўня аплаты насельніцтвам камунальных паслуг.

11 лістапада ў інтэрв'ю газеце "Уолл стрыт джорнэл" прэзідэнт Беларусі заявіў: Беларусь будзе будаваць сваё далейшае супрацоўніцтва з МВФ у залежнасці ад таго, ці выдасць фонд крэдыт.
У сваю чаргу прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі ў нядаўнім інтэрв'ю Рэйтэр заявіў: Беларусь не бачыць сур'ёзных перашкод для атрымання крэдыту ў 2 млрд. даляраў ад МВФ і спадзяецца на дасягненне дамовы. Па словах прэм'ера, Беларусь падала экспертам фонду ўсю неабходную інфармацыю.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі