25 кастрычніка ў Мінску пройдзе першы з'езд "Белай Русі"

Першы з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" пройдзе ў суботу ў Мінску. У ім прымуць удзел 380 дэлегатаў.
Як паведамляе БЕЛТА, на з'ездзе мусіць быць прынятая праграма аб'яднання, праект якой прадставіць старшыня "Белай Русі" Аляксандр Радзькоў. Дарэчы, рыхтаваўся ён амаль год.

Адзначым, што "Белая Русь" была створаная ў лістападзе 2007 года. Цяпер грамадскае аб'яднанне, якое часам называюць базай для стварэння "партыі ўлады", налічвае ў сваіх шэрагах больш за 80 тысяч чалавек.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі