25 тысяч чалавек бачаць Уладзіміра Някляева дэлегатам Усебеларускага сходу
Столькі подпісаў за вылучэнне паэта ў дэлегаты сходу сабралі ва ўсіх гарадах Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё расказала прэс-сакратар кампаніі “Гавары Праўду!” Юля Рымашэўская. Рымашэўская: "Подпісы будуць падавацца згодна з формай, прапісанай у заканадаўстве. Яны будуць накіраваныя ў аргкамітэт Усебеларускага сходу. Пры іх падачы акцэнт будзе зроблены на Ленінскі раён сталіцы, бо ў ім жыве Ўладзімір Някляеў".
Канчатковыя вынікі кампаніі збору подпісаў будуць падведзеныя 29 жніўня.
Канчатковыя вынікі кампаніі збору подпісаў будуць падведзеныя 29 жніўня.