25-ы раз на год: падаражэюць усе віды паліва, акрамя АІ-92

25-ы раз на год: падаражэюць усе віды паліва, акрамя АІ-92

Канцэрн “Белнафтахім” зноў падымае кошты на маторнае паліва. З 25 лістапада АІ-95-К5-Еўра будзе каштаваць 1,52 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,73 рубля, ДП — 1,52 рубля. Пры гэтым кошт на АІ-92-К5-Еўра не зменіцца і будзе па-ранейшаму 1,42 рубля.

Гэта 25-е павышэнне коштаў на паліва з пачатку года. “Белнафтахім” тлумачыць яго неабходнасцю кампенсацыі выдаткаў НПЗ на набыццё сырой нафты. Паводле інфармацыі канцэрна, за 20 дзён лістапада сярэдні кошт нафты склаў 68 долараў за барэль: у доларавым эквіваленце за год ён узрос на 33%, а ў рублёвым – на 40%. Пры гэтым кошты на паліва з пачатку года выраслі толькі на 18%.

У лістападзе для айчынных НПЗ захоўваецца апераджальны рост коштаў на нафту ў параўнанні з коштамі на нафтапрадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі