250 мільёнаў падробак было затрымана мытнікамі ў краінах Еўрасупольнасці
Еўрапейская камісія паведамляе пра 250 мільёнаў падробак затрыманых мытнікамі ў краінах Еўрасупольнасці. Найбольш канфіскавана цыгарэтаў - 150 мільёнаў пачак. Затым ідуць
тэкстыльныя вырабы, абутак, запчасткі да тэхнікі вядомых марак,
кампакт-дыскі, праграмнае забеспячэнне, гадзіннкі і інш. Агулам 86%
паходзіць з Кітаю, 4% - з Малайзіі, 2% - з Арабскіх Эміратаў.
Еўракаміся падкрэслівае, што колькасць выкрытых падробак значна
ўзрасла.
Гэта звязана не толькі з эфектыўнай працай мытнікаў, але і з падвышэннем актыўнасці перавозчыкаў нелегальнага тавару. Разам з тым, адзначаецца, што барацьба з падробкамі на рынку з кожным разам ускладняецца з-за павелічэння аб’ёмаў продажаў праз інтэрнэт - 23% падробак трапляе ў ЕС менавіта праз пошту.