26 чэрвеня на нефармальнай сустрэчы Бюро ПАСЕ абмяркуе пытанне Беларусі

26 чэрвеня на нефармальнай сустрэчы ў Страсбургу Бюро Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) абмяркуе пытанне Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, на нефармальным паседжанні будзе абмяркоўвацца прынятая ПАСЕ 23 чэрвеня рэзалюцыя наконт вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі. Афіцыйная сустрэча бюро, на якой юрыдычна павінна быць зацверджаная гэтая рэзалюцыя, адбудзецца 7 верасня ў Парыжы.

Сябра Бюро ПАСЕ дэпутат ад Кіпра Хрыстас Пургурыдэс нагадаў, што на паседжанні 23 чэрвеня Беларусі выразна далі зразумець, што статус адмысловага запрошанага будзе вернуты толькі ў выпадку ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне.

Ён таксама адзначыў, што ПАСЕ неабходна вызначыцца, якім чынам будзе забяспечана яшчэ адно патрабаванне рэзалюцыі — абавязковае ўключэнне ў склад дэлегацыі ад Беларусі прадстаўнікоў непарламенцкай апазіцыі ў выпадку вяртання статусу адмысловага запрошанага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі