26 красавіка ў Мінску пройдзе традыцыйны "Чарнобыльскі шлях"

Традыцыйнае жалобнае шэсце "Чарнобыльскі шлях" адбудзецца ў панядзелак, 26 красавіка, у Мінску. Збор удзельнікаў прызначаны ля Нацыянальнай Акадэміі навук, пачатак а 18-й гадзіне. Адзначым, што акцыя дазволеная сталічнымі ўладамі. Арганізатары (а гэта найперш сябры аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя") заявілі, што яны павядуць шэсце не на плошчу Бангалор, а толькі да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца ўскладанне кветак і запальванне свечак. 


Фота: ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі