26 траўня ў Мінску распачнецца Кангрэс дэмакратычных сілаў

У суботу, 26 траўня, у Мінску ў Палацы культуры аўтамабільнага завода а 13-й гадзіне распачнецца Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі. На яго з’едуцца больш за 900 дэлегатаў з усёй краіны. Будуць прысутнічаць былыя палітвязні Мікола Статкевіч і Павел Севярынец. Паводле словаў старшыні аргкамітэта кангрэса Аляксандра Бухвостава, запрашэнні прыняць удзел у працы форума былі разасланыя ва ўсе дыпламатычныя прадстаўніцтвы і міжнародныя арганізацыі, якія маюць свае офісы ў беларускай сталіцы.

Галоўным пытаннем, якое будзе разглядаць Кангрэс, з’яўляецца прыняццё стратэгіі дэмакратычных сілаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі