26 верасня завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі

26 верасня завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах прэзідэнта Беларусі, паведамляе БелаПАН. Са словаў сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка, усяго будзе ўтворана 155 тэрытарыяльных камісіяў, у тым ліку 118 раённых, 24 раённых у гарадах, шэсць раённых у гарадах абласнога падпарадкавання (гэта Орша, Барысаў, Пінск, Полацк, Наваполацк і Жодзіна). Таксама ўтвораць шэсць абласных камісіяў і адну Мінскую гарадскую. Права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісіяў маюць палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Вылучэнне ў склад тэрытарыяльных камісіяў праходзіць да 26 верасня ўключна. Іх фармаванне завершыцца не пазней за 29 верасня.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі