29 дыпламатаў хочуць паназіраць за мясцовымі выбарамі

Дыпламаты з 16 краін выказалі жаданне прыняць удзел у назіранні за мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Заяўкі на акрэдытацыю для ўдзелу ў назіранні паступілі на 29 чалавек. Яны працуюць у амбасадах Палестыны, Польшчы, Румыніі, Канады, Славакіі, Чэхіі, Літвы, Латвіі, Расіі ды іншых краін, паведамляе БелаПАН.

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў, што назіранне за выбарамі будзе кароткатэрміновым. Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што ў свеце практыка запрашэння міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары не ўжываецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі