29-гадовы брэстаўчанін забіў сябе з-за санкцый ДАІ
А санкцыі наступілі з-за таго, што п'яны сядаў за руль. Нядаўна справа была закрытая, а маладога чалавека пахавалі... Старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна горада Брэста Лілія Карнейчык патлумачыла Еўрарадыё:
"3 траўня яго затрымалі за язду ў п'яным стане, аформілі ў суд, там прысудзілі 700 тысяч штрафу і 3 гады пазбаўлення права кіраваць аўтамабілем".
10 траўня затрымалі яшчэ раз, ужо на аўто сябра, зноў п'яным. 11 траўня хлопец трапіў у трэці раз, ужо на сваім аўтамабілі, які вярнулі, бо сплаціў штраф. Дзяржаўтаінспекцыя распачала вывучаць абставіны парушэнняў на прадмет узбуджэння крымінальнай справы, паколькі сядаў п'яны за руль паўторна.
Былому супрацоўніку лакаматыўнага дэпо пагражаў штраф у 300 базавых велічынь (10 з паловай мільёнаў рублёў), сказала Лілія Карнейчык. Дэпрэсія з прычыны гэтага і была прызнаная прычынай самазабойства.
Брэстаўчанін быў двойчы жанаты, меў двух непаўналетніх дзяцей.
Адзначым, што па колькасці суіцыдаў Беларусь займае сумнае другое месца ў свеце. За 2008 год зафіксаваныя 27,5 выпадкаў на 100 тысячаў насельніцтва. Адпаведны сярэдні паказчык у свеце складае 16 выпадкаў на 100 тысячаў.