29 снежня ў Курапатах завершыцца Год памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Год памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій завершыцца 29 снежня ў Курапатах. Пра гэта паведаміў грамадскі камітэт для ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму. Ён заклікаў грамадзянаў прыйсці ў Курапаты ў суботу а 15-й гадзіне.
Удзельнікі акцыі ўскладуць кветкі і запаляць свечкі каля мемарыяльных
знакаў.
Нагадаем, грамадскі камітэт быў заснаваны год таму. У яго склад увайшлі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі і былых рэпрэсаваных. Са студзеня кожнае 29 чысло месяца аргкамітэт праводзіць акцыі па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Радыё Свабода