3 лістапада адкрыецца беларуска-нямецкая сустрэча “Мінскі форум”
3 лістапада ў Мінску адкрыецца беларуска-нямецкая сустрэча «Мінскі форум» на тэму “Беларусь і Еўрасаюз пасля крызісу: выклікі і шанцы ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства”, паведамляе Радыё Свабода. Чакаецца, што на адкрыцці “Мінскага форуму” выступіць кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзімір Макей. Таксама ў адкрыцці возьме ўдзел кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Нямеччыны, федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пофала. Падчас свайго кароткага візіту ў Мінск ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і кандыдатамі ў прэзідэнты.