3 тоны спірту затрымалі міліцыянты ў Баранавічах

12 жніўня супрацоўнікі эканамічнай міліцыі затрымалі ў Баранавічах два аўтамабілі “Мерсэдэс-Бэнц-100”, паведамляе цэнтр інфармацыі упраўлення ўнутраных справаў па Брэсцкай вобласці. У часе дэтальнага дагляду пад абшыўкай салонаў аўто знайшлі пяцілітровыя ёмістасці. Усяго ў іх было каля 3 тысяч літраў спірту. На кіроўцаў аўтамабіляў склалі  адміністратыўныя пратаколы. Спірт канфіскавалі і размясцілі на адказнае захоўванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі