30 ліпеня Сідорскі і Фрадкоў правядуць перамовы ў Маскве
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 30 ліпеня здзейсніць ваяж у Маскву, дзе адбудзецца яго працоўная сустрэча са старшынём урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Фрадковым. Плануецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць ход рэалізацыі дамовы аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама пытанні ўзаемадзеяння ў энергетычнай сферы.
У рамках паездкі запланаваныя таксама перамовы спадара Сідорскага з губернатарам Маскоўскай вобласці Барысам Громавым. Гаворка пойдзе пра пастаўкі беларускай прамысловай прадукцыі ў Падмаскоўе, стварэнне сумесных вытворчасцяў і пашырэнне тавараправоднага сеціва беларускіх прадпрыемстваў у гэтым расійскім рэгіёне.
"Интерфакс"