30 студзеня ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Саўміна Саюзнай дзяржавы

На 30 студзеня ў Маскве запланавана чарговае пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка. Удзел у пасяджэнні возьме кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі.
Пасяджэнне саюзнага Саўміна будзе папярэднічаць Вышэйшаму дзяржаўнаму савету Саюзнай дзяржавы. Ён запланаваны на канец студзеня — пачатак лютага.

Раней пасяджэнне ВДС планавалася правесці 1 снежня 2008 года. Чакалася, што падчас яго будзе падпісана пагадненне аб аб'яднанай сістэме СПА дзвюх краін.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі