32 краіны заявілі пра ўдзел у сёлетнім “Славянскім базары”

Пра ўдзел у XVI Міжнародным фэсце мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" заявілі 32 краіны. Гэтыя звесткі са спасылкай на кіраўніка дырэкцыі "Славянскага базара" Радзівона Баса распаўсюджвае “БелТА”.

Спадар Бас паведаміў, што перамовы з удзельнікамі ідуць без збояў. Палова з іх у дадзены момант завершаная. У ліку краін-удзельніц фэсту – ЗША, Куба, Кітай, Польшча, Грэцыя, Францыя, Італія, Нямеччына. Чакаюцца госці з афрыканскага кантынента і Аўстраліі.

Радзівон Басс таксама распавёў, што для рэалізацыі падрыхтавана больш за 150 тысяч квіткоў на мерапрыемствы фестывалю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі