+320 пацверджаных выпадкаў: у Беларусі расце захворваемасць COVID-19
Медыкі прыехалі да хворага ў сродках індывідуальнай абароны / Еўрарадыё
За апошнія суткі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі зафіксавана 320 выпадкаў заражэння COVID-19, памерла 6 чалавек. Усяго з пачатку пандэміі станоўчы тэст на каранавірус пацверджаны ў 77 609 чалавек, у лабараторыях краіны праведзены 1 825 481 тэст па выяўленні інфекцыі.
Прырост звыш 300 хворых на каранавірсу фіксуецца ў Беларусі трэція суткі запар. 25 верасня было зарэгістравана 306 пацверджаных выпадкаў і 6 смерцяў, 26-га — 332 выпадкі і таксама 6 смерцяў.
На думку в.а. міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, прырост тых, хто захварэў каранавірусам ў Беларусі чаканы, ён носіць "паступовы ... але такі — няўхільны" характар, а яго прычына — у масавых мерапрыемствах:
"Калі было раней крыху больш за 200 выпадкаў захворванняў у суткі, то ў апошнія некалькі дзён мы ўжо бачым, гэты рост стаў вышэй 300 — крыху больш чым 300... Эпідэміялагічны працэс — гэта сацыяльнае дыстанцыянаванне. Пра які татальны уплыў нашых мер можна казаць пры тым, што ў тым жа Мінску мы назіраем сёння, у суботу, што мы назіраем па выхадных днях. Татальная адсутнасць дыстанцыянавання — вось і ўся прычына".
Згодна МУС, у суботу "у падтрымку міру, бяспекі і спакою ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праведзена 13 мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел каля сарака тысяч чалавек". На акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі выйшла 300 чалавек. Цяпер усё зразумела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.