33-гадовы Аляксей Янукевіч — новы старшыня Партыі БНФ

Новым старшынём Партыі БНФ абраны 33-гадовы Аляксей Янукевіч. За яго прагаласавалі 174 дэлегаты, за ўжо былога старшыню Лявона Баршчэўскага — 144. Аляксей Янукевіч мае эканамічную адукацыю, у 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці "кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю". У Партыі БНФ ужо 13 гадоў. З 2003 года быў намеснікам старшыні.



Фота Змітра Панямонава, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі