37% беларусаў наогул не карыстаюцца інтэрнэтам
Затое тэлевізар, па дадзеных сацыёлагаў, штодня глядзяць 84% грамадзян Беларусі.
У часе апытання сацыялагічнага цэнтра "Зеркало-инфо" аб крыніцах атрымання інфармацыі 8% апытаных не змаглі што-небудзь адказаць пра інтэрнэт. Мабыць, не зразумелі аб чым ідзе гаворка. Штодня наведваюць сеціва 24% беларусаў, колькі разоў на тыдзень — 16%, колькі разоў на месяц — 15%. Ніколі не карыстаюцца інтэрнэтам 37% беларусаў.