3D-кінатэатр у Магілёве адкрыецца ў верасні

У верасні 2010 года ў Магілёве адкрыецца 3D-кінатэатр. Ён размесціцца ў адрэмантаваным будынку кінатэатра "Кастрычнік" на праспекце Міра, паведаміў Еўрарадыё дырэктар кампаніі "Індустрыя рэкламы" Аляксандр Нікалайчук: Аляксандр Нікалайчук: "Яшчэ раней, чым Rubin Plaza, мы ў Магілёве запусцім кінатэатр "Кастрычнік". Ён быў адрэмантаваны, але там нешта не пайшло, і пасля перамоваў з уладальнікамі будынку нашая кампанія бярэ ва ўпраўленне гэты кінатэатр. Зараз ідуць перамовы наконт пакупкі 3D-праектара".

"Кастрычнік" будзе трэцім прыватным кінатэатрам у Беларусі, пасля баранавіцкай "Зоркі" і "Аўтакінатэатра" ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі