4 ліпеня ЗША споўнілася 232 гады

4 ліпеня лічыцца днём народзінаў ЗША як незалежнай краіны. 4 ліпеня 1776 г. была падпісаная Дэкларацыя незалежнасці. У той час жыхары 13 брытанскіх калоній уздоўж усходняга ўзбярэжжа вялі вайну з англійскім каралём і парламентам за эканамічную незалежнасць. У Дэкларацыі ўпершыню ўжылі назву "Злучаныя Штаты Амерыкі". Сёлета асноўныя ўрачыстасці адбудуцца ў Вашынгтоне. Тут пройдзе вялікі парад, канцэрты, тэатралізаваныя імпрэзы. Выступіць Нацыянальны сімфанічны аркестр. Вечарам будзе 20-хвілінны феерверк. Прэзыдэнт ЗША Дж.Буш павіншаваў суайчыннікаў са святам і выказаў падзяку амерыканскім вайскоўцам, якія "абараняюць свабоду і каштоўнасці, якія зрабілі Амерыку найвялікшай краінай".

Ул.інф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі