43-гадовы валютчык з Крупак зарабіў 1,3 млрд рублёў

Валютчык з Крупак зарабіў за чатыры месяцы 1,3 млрд рублёў. 43-гадовага мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні незаконных валютна-абменных аперацый. Дзейнічаў ён у лютым-траўні мінулага года.

Як інфармуе БЕЛТА, расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае, неўзабаве яна можа быць перададзеная ў суд. Артыкул — "незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры". Мужчына знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд. На яго маёмасць (у тым ліку аўтамабіль і грошы) накладзены арышт. Валютчыку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе kp.by.

Нагадаем, нядаўна ў Беларусі павялічыліся штрафы за незаконныя аперацыі з валютай. Адпаведны ўказ №49 "Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый" 9 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі