45-гадовы мужчына падазраецца ў распусце з 8-гадовым дзіцем

5-гадовы жыхар Брэста падазраецца ва ўчыненні распусных дзеянняў у дачыненні да васьмігадовай дзяўчынкі, вучаніцы 2-га класа адной са школ абласнога цэнтра.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Маскоўскага раёна Брэста, 19 лютага ў дачыненні да мужчыны распачата справа па ч. 1 арт. 169 Крымінальнага кодэкса.

Паводле даных следства, супрацьпраўныя дзеянні сексуальнага характару мужчына ўчыніў 15 лютага а 19-й гадзіне ў калідоры аднаго з інтэрнатаў абласнога цэнтра, куды ён прыйшоў рамантаваць сантэхнічнае абсталяванне. Дзяўчынка жыве ў інтэрнаце з маці.

Праводзіцца расследаванне. З падазронага ўзята падпіска аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі