5 кастрычніка будзе адзначацца Дзень настаўніка

У нядзелю ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень настаўніка. З гэтай нагоды беларускіх настаўнікаў са святам павіншаваў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
У прыватнасці, ён адзначыў: "Я шчыра ўдзячны вам за бескарыслівасць у працы, актыўнасць, уменне працаваць творча. Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і граматна весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы".

Народная газета

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі