500 удзельнікаў Алімпіяды ў Пекіне чакае паўторная праверка на допінг
Каля 500 допінг-пробаў Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне пройдуць паўторную праверку ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт. Як паведамляе Lenta.ru, першыя вынікі паўторных тэстаў чакаюцца напрыканцы сакавіка. У першую чаргу будуць даследаваны допінг-пробы велагоншчыкаў, весляроў, плыўцоў і лёгкаатлетаў. Для гэтага задзейнічаюць антыдопінгавыя лабараторыі Парыжу, Лазаны і Кёльна.
МАК ужо праводзіў паўторную праверку допінг-пробаў удзельнікаў Гульняў-2008 у кастрычніку. Паводле словаў кіраўніка медыцынскай службы камітэта Патрыка Шамаша, падчас праверкі было выяўлена "каля тузіна" падазроных допінг-пробаў. Імёны спартсменаў, чые аналізы аказаліся падазронымі, не называюцца, адзначае "Прессбол".