6 чэрвеня — суд над абвінавачаным у забойстве спартсменкі Юліі Балыкінай
6 чэрвеня пачнецца суд над мужчынам, якога вінавацяць у забойстве лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай, перадае БЕЛТА.
Мужчыну вінавацяць у забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, крадзяжы і выкраданні транспартнага сродку.
Раней паведамлялася, што ўвосень 2015 года спартсменка Юлія Балыкіна нечакана знікла. Праваахоўнікі зрабілі выснову, што знікненне адбылося з крымінальных прычынаў. Цела дзяўчыны шукалі некалькі дзён па ўсёй Мінскай вобласці. Яго знайшлі загорнутым у цэлафан і прыкрытае мохам каля вёскі Старына Смалявіцкага раёна.
Праз некалькі дзён праваахоўнікі затрымалі мужчыну, якога падазраюць у забойстве Балыкінай. Гэта быў яе блізкі знаёмы. Як выявіла следства, ён здзейсніў злачынства на бытавой глебе. Паводле папярэдніх звестак, канфлікт узнік падчас рамонту кватэры спартоўкі.
Паведамлялася, што лёгкаатлетцы нанеслі 12 удараў малатком падчас сваркі, прычым 11 з іх — па галаве. Па звестках праваахоўнікаў, падчас злачынства малады чалавек быў пад уздзеяннем наркотыкаў.
На папярэднім следстве ён часткова прызнаў сваю віну.