6 кілаграмаў марыхуаны і гашышу спрабавалі правезці ў Беларусь

Беларускія пагранічнікі перакрылі буйны канал пастаўкі наркотыкаў з Еўропы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.  У пункце пропуску "Бераставіца" ў запасным коле аўтамабіля з расійскімі нумарамі было выяўлена 6 кілаграмаў марыхуаны і гашышу. На чорным рынку іх кошт складае звыш 80 тысяч долараў. Вадзіцель і пасажыр узятыя пад варту. Узбуджана крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі