60-гадовая беларуска адбілася ў прыбіральні ад польскага рабаўніка
П’яны 27-гадовы паляк спрабаваў абрабаваць беларускую турыстку. Адбылося гэта ў мясцовасці Калонія Хорбуў, у Любельскім ваяводстве.
Група беларусаў, якая вандравала на аўтобусе, спынілася на аўтазапраўцы. Адна з пасажыраў, 60-гадовая Ірына С. накіравалася ў прыбіральню. Там на яе і напаў малады чалавек. Ён пачаў біць жанчыну па галаве і спрабаваў забраць сумачку. Крыкі беларускі пачула іншая жанчына і ўзняла трывогу.
Рабаўнік паспрабаваў уцячы. Аднак беларусцы на дапамогу прыйшлі кіроўцы беларускіх фураў — яны і затрымалі злачынцу.
Мужчыну перадалі паліцыі. Цяпер яму пагражае ад 2 да 12 гадоў турмы, паведамляюць польскія СМІ.
Фота — obozrevatel.com