60-годдзе філосафа Акудовіча адзначылі без юбіляра (гук)
У дзень свайго нараджэння аўтар кнігі "Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека" знаходзіўся ў воднай вандроўцы. Юбілей філосафа адбыўся без яго самога. Культурная акцыя "Будзьма Акудовічам!", прысвечаная 60-годдзю мысляра, адбылася ў Мінску 18 чэрвеня. У галерэі “Ў” словы пра Акудовіча прамаўлялі яго калегі і сябры.
Культуролаг Максім Жбанкоў жартаўліва назваў Акудовіча “махляром і падманшчыкам”:
Максім Жбанкоў: “Акудовіч, як мне падаецца, ёсць страшэнным махляром і падманшчыкам, бо яго далікатная адсутнасць ёсць насамрэч гіпер-актыўнай прысутнасцю. Адкрываеш чарговую “логвінаўскую” кніжку, рэдактар — Валянцін Акудовіч, слухаеш “Радыё Свабода — Валянцін Акудовіч каментуе строі ўдзельнікаў “Еўрабачання”, трапляеш у пэн-цэнтр — спадар Валянцін згодна з раскладам Беларускага Калегіума прафесійна спакушае студэнцікаў…
Рызыкну параўнаць спадара Акудовіча са спадаром Хадановічам. Яны зрабілі вельмі падобныя рэчы. Акудовіч зрабіў для філасофіі тое, што Хадановіч зрабіў для беларускай паэзіі. Ён зрабіў айчынную філасофію хітовай — стылёвай, празрыстай, драйвовай, вострай, і я бы нават сказаў сэксуальнай”.
Напрыканцы вечарыны згаданы вышэй паэт Андрэй Хадановіч перапеў песню Джо Дасэна “Et si tu n'existais pas”, прысвяціў яе адсутнаму юбіляру:
“Калі б цябе не было, хто б напісаў “мяне няма”,
чый язык мёў бы як памяло, а мова б мовіла сама?
Калі б цябе не было, дык чый бы я быў сёння госць,
хто б раз’юшаны даў мне ў табло за словы “Акудовіч ёсць”…